У 2022/2023 навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 79 г. Магілёва” (б. Непакораных, 87) працягвае працу група з беларускай мовай навучання і выхавання (сярэдняя група, выхаванцы 4-5 гадоў).
Аддзел па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва вывучае запыт бацькоў на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання.
Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць намесніку начальніка аддзела па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва Дунiнай Г.А. па тэлефоне 73 84 59.